ШТО ЗА ФЕСТЫВАЛЬ?
ВЫСТАВА ІЛЮСТРАЦЫЙ
Выстава, створаная беларускімі мастакамі і мастачкамі ў беларускай Прасторы ў Кракаве. Прыходзь, каб на ўласныя вочы ўбачыць ілюстрацыі Волі Кузьміч, Андруся Такіндага, Эльгі Паповай, Кацярыны Першынай і Марыі Платонавай.
МАЙСТАР-КЛАСЫ І ВОРКШОПЫ
Творчыя заняткі ад беларускіх творцаў - агучка аўдыёбукаў, стварэнне коміксаў і ілюстрацый у розных тэхніках. Далучайся да нашай крэатыўнай супольнасці!
АЎТАРСКІЯ СУСТРЭЧЫ
І ТЭАТР
Падчас фестываля можна будзе пазнаёміцца з пісьменнікамі і пісьменніцамі, а таксама паглядзець цікавыя спектаклі для дзяцей і дарослых.
ЛЕКЦЫІ пра чытанне OFFLINE/ONLINE
Што такое інклюзіўная літаратура і як абраць кніжкі па ўзросце? Паразмаўляем пра гэта падчас лекцый, якія будуць трансліравацца далёка па-за межамі Кракава.
ПРЫЗЫ ДЛЯ САМЫХ АКТЫЎНЫХ
Тых, хто наведае ўсе падзеі ў межах фестываля, чакаюць прыемныя падарункі!
ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЯ
27 чэрвеня
13:00-14:00
27 ЧЭРВЕНЯ
14:15-15:15
Маршрут пабудаваны:
Як ілюстрацыі дапамагаюць вандраваць і вяртацца дадому
Воля Кузьміч - мастачка, ілюстратарка і аніматарка. Сустрэча-вандроўка для дзяцей, падлеткаў і іх бацькоў. Што рабіць, калі прыйшлося з'ехаць з роднага горада, а твой звыклы маршрут змяніўся? Як захаваць свае каштоўнасці, гісторыю і культуру, дзе б ты ні апынуўся? Праз прызму праектаў Волі – ілюстраваных кніг, анімацыі і сацыяльнай рэкламы – мы паразважаем пра тое, як творчасць становіцца нашым унутраным компасам і бяспечным домам, які заўсёды можна насіць з сабой. Для дзяцей і падлеткаў: Шчырая размова пра прафесію ілюстратара і мастака. Як малюнак можа стаць не проста працай, а суперсілай, здольнай уплываць на свет і аб'ядноўваць людзей. Для дарослых: Каштоўнасны і сацыяльны аспект арт-праектаў, якія дапамагаюць нам трымаць сувязь адзін з адным, нават калі нас раскідала па розных краінах.
27 ЧЭРВЕНЯ
15:15-16:15
Парк кардоннага перыяду: Ажыўляем гісторыі і арт-аб'екты!
Воля Кузьміч - мастачка, ілюстратарка і аніматарка. Будзем ілюстраваць кнігі на месцы! А яшчэ ажывім аднаго з герояў Волінай кнігі! Разам створым з кардону дыназаўра ў чалавечы рост! У чалавечкава-дзіцячы :)
28 ЧЭРВЕНЯ
13:00-14:30
28 ЧЭРВЕНЯ
13:00-14:30
Дзяўчына, яко й я захапляюся
Госці: Таццяна Гайдук – гісторык, экскурсавод, адукатарка і Наталка Кукс – мастачка, аўтарка праекта “Патаемная спадчына”. Гісторыі пра тое, як марыць і змяняць свет да лепшага. Падчас сустрэчы ўдзельнікаў і ўдзельніц чакае вандроўка ў сусвет дзяўчат, якія пакінулі значны след у гісторыі Беларусі (і не толькі). Будзе чытанне гісторый беларусак са зборніка "Патаемная спадчына", майстар-клас у тэхніце калаж і шмат іншых цікавостак. Мерапрыемства прызначана для дзетак да 12 гадоў. Самых маленькіх запрашаем разам з дарослымі.
29 ЧЭРВЕНЯ
12:00-14:00
МОРА Ў МАРАХ
СУСТРЭЧА З ЭЛЬГАЙ ПАПОВАЙ
Творчая сустрэча і майстар-клас з Эльгай Паповай - мастачкай і пісьменніцай, аўтаркай кнігі “Мора ў горадзе”, што летась атрымала галоўную прэмію літаратурнай прэміі Цёткі. У кожнага з нас у галаве ёсць цэлае мора фантазій і ўяўлення. На сустрэчы Эльга распавядзе па сваё - пра тое, як пішуцца казкі і малююцца ілюстрацыі, пакажа, як працуе над кнігамі. Трохі пачытае і памалюе разам з удзельнікамі і ўдзельніцамі. Кожны зробіць міні-кніжачку пра сваё ўласнае мора. Для дзяцей ва ўзросце 5+. Малодшых удзельнікаў і ўдзельніц запрашаем разам з дарослымі.
30 чэрвеня
12:00-14:00
сустрэча і майстар-клас
з Андрусём ТакіндаНгам
Андрусь Такінданг - беларускі мастак, музыка і паэт. Адрусь распавядзе пра ілюстрацыю казак і анімацыю персанажаў. Супольна з дзецьмі папрыдумляе фантастычныя гісторыі і зладзіць музычныя забаўкі. Паспявае песні, павымаўляе хуткамоўкі. Для дзяцей ва ўзросце 5+. Малодшых удзельнікаў і ўдзельніц запрашаем разам з дарослымі.
1 ліпеня
12:00-14:00
Майстар-клас па стварэнні аўдыякніг АД “КніжнАГА ВозА”
Слухалі калі-небудзь аўдыякнігі? Думаеце, гэта проста сесці і ўключыць запіс? А вось і не! Як ніхто пра гэта ведае аўдыявыдавецтва «Кніжны воз», якое завітае да нас з мікрафонамі і кнігамі, каб разам, можа быць, нават і запісаць цэлую кнігу. Хто ведае?... Як нараджілася Мышка Пік-Пік? Як гавораць вожыкі, які голас у Прыступнутай бабулі альбо Цмока, які жыве пад ложкам? Усё гэта пакажам, раскажам і паспрабуем! Для ўсіх ахвотных любога ўзросту. Будзе добры настрой, шмат уражанняў і трошкі падарункаў.
2 ліпеня
12:00-15:00
Інтэрактыўны майстар‑клас
па стварэнні фліпбукаў
Вядучая: Кацярына Першына - мастачка-ілюстратарка, якая праілюстравала больш за 15 кніг. Удзельнікі і ўдзельніцы майстар‑класу даведаюцца, што такое пакадравая анімацыя і авалодаюць яе базавымі прынцыпамі. Усе прысутныя створаць свой уласны міні‑мульцік. Майстар‑клас падыходзіць для розных узроўняў падрыхтоўкі. Для ўсіх ахвотных любога ўзросту.
3 ліпеня
12:00-14:00
4 ліпеня
13:00-14:30
Кнігі «на выраст»
размова пра тое, ці існуюць кнігі не па ўзросце, і як чытаць тое, што быццам бы яшчэ рана
Спікерка: Кацярына Жамойдзіна - кніжная аглядальніца і блогерка. Аўтарка блога "Кніжныя размовы" ў інстаграме і аднайменнага падкаста. Сябра журы прэміі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў імя Цёткі. Мама двух дзяцей. Што такое кнігі не па ўзросце? Хто і як вызначае, што дзіця ўжо гатовае да той ці іншай гісторыі? І як быць, калі маленькі чытач выбірае кнігу, якая крыху на выраст альбо крыху замаленькая? Паразважаем, як дзеці чытаюць і слухаюць кнігі, ці заўсёды важна цалкам разумець сюжэт, і чаму захапленне кнігай не заўсёды супадае з узроставымі рэкамендацыямі. Успомнім і ўласнае дзяцінства: якія кнігі мы чыталі, ці звярталі ўвагу на пазнакі ўзросту і ці задумваліся дарослыя, што нам «яшчэ рана» або «ўжо позна» штосьці з гэтага чытаць.
4 ліпеня
13:00-14:30
Сакрэтны метад Disney: як зляпіць і намаляваць свайго персанажа
Вядучая: Марыя Платонава — кніжная ілюстратарка , мастачка і дызайнерка. Малюе для дзяцей, стварае сучасныя адукацыйныя матэрыялы для вывучэння беларускай мовы. Тая, хто намалявала «Хрушча». На майстар-класе мы спалучым лепку і маляванне: уласнаруч злепім аб'ёмнага персанажа, каб пасля зрабіць з яго крутую ілюстрацыю ў правільным ракурсе. Удзельнікі забяруь дадому адразу дзве гатовыя працы - фізічную фігурку і прафесійны малюнак! Для каго: для дзяцей ва ўзросце ад 5 год
5 ліпеня
13:00-14:00
СПЕКТАКЛЬ
Чароўны тэатр Ларысы Геніюш
Фантастычныя гісторыі пра смелых і адважных ад тэатра “Цуд” (Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава). Спектакль створаны паводле вершаў Ларысы Геніюш, якія яна складала для сваіх унукаў Міхася і Алеся. Каго тут толькі няма? Каварная варона і падступны Змей, Муха-мутант і Ваўкалак - усе яны хочуць напалохаць герояў і прымусіць служыць сабе. Здаецца, паратунку няма, але калі т ы верыш у свае сілы і не губляеш адвагу, то могуць здарыцца сапраўдныя цуды. Спектакль для дзяцей і бацькоў.
5 ліпеня
14:00-15:00
СПЕКТАКЛЬ
Таямн іцы Алаізы Пашкевіч
Дакументальна-архіўны трылер тэатра “Цуд” (Васіль Дранько-Майсюк і Алена Баярава). Гісторыя пра першую айчынную жанчыну-зорку беларускай паэзіі. Першая прафесійная акторка і рэвалюцыянерка, першая літаратарка, якая казала, што беларусы мусяць змагацца за ўласнае шчасце. Якое было яе жыццё, як перажывала эміграцыю, калі рэвалюцыя 1905 года пацярпела паразу, якія таямніцы захоўвала? Пра гэта і ня толькі ў спектаклі. Спектакль для дарослай аўдыторыі.